

Свабодна будаваць тое, што вы жадаеце
FreeCAD - гэта праграма параметрычнага трохмернага мадэлявання з адкрытым зыходным кодам, якая прызначаная, у першую чаргу, для праектавання рэальных аб'ектаў любога памеру. Параметрычнае мадэляванне дазваляе лёгка змяніць свой дызайн, вяртацца да гісторыі вашай мадэлі, і змяняць яе налады.

Стварыць трохмернае прадстаўленне з двухмернага, і наадварот
FreeCAD дазваляе ствараць двухмерныя эскізы геаметрычных фігур і ўжываць іх у якасці асновы для пабудовы іншых аб'ектаў. FreeCAD змяшчае мноства кампанентаў для налады памераў ці здабывання дэталяў дызайну з трохмерных мадэляў для стварэння высакаякасных гатовых чарцяжоў для вытворчасці.
For professional design needs...
FreeCAD is a powerful and evolving open-source parametric 3D modeler, well-suited for many professional and technical tasks. With the release of version 1.0, it marks a new milestone in stability and usability. FreeCAD puts you in control - no licensing fees, no vendor lock-in. It's not just cost-effective - it’s yours to adapt and build upon.
...And for everything else
Whether you're prototyping, 3D printing, designing furniture, or learning CAD, FreeCAD offers the tools to support your creativity. With a strong community, extensive documentation, and a growing ecosystem of add-ons, it’s a great place to start - and to grow. No sign-up, no paywall, no restrictions. Just open-source freedom at your fingertips.

Даступнасць, гнуткасць і інтэграцыя
FreeCAD - гэта шматплатформеннае праграмнае забеспячэнне (Windows, Mac і Linux), якое лёгка наладжваецца і пашыраецца. Ён чытае і запісвае ў многія адкрытыя фарматы файлаў, такія як STEP, IGES, STL, SVG, DXF, OBJ, IFC, DAE і многія іншыя, што дазваляе лёгка інтэграваць яго ў ваш працоўны працэс.

Распрацавана для вашых патрэб
FreeCAD распрацаваны для шырокага спектру ўжывання, якое ўключае прамысловае праектаванне, машынабудаванне і архітэктуру. З'яўляецеся вы аматарам, праграмістам, дасведчаным карыстальнікам САПР, студэнтам ці выкладчыкам - вы будзеце адчуваць сябе з FreeCAD як дома.

І яшчэ шмат іншых выдатных магчымасцяў
FreeCAD дае вам усе неабходныя інструменты для рашэння вашых праблем. Вы атрымліваеце сучасныя інструменты даследавання метадам канчатковых элементаў (FEA), эксперыментальны модуль вылічальнай гідрадынамікі (CFD), спецыялізаваныя BIM, Geodata або CAM/CNC варштаты, модуль мадэлявання робата, які дазваляе вывучаць яго рухі, і многія іншыя функцыі. FreeCAD — гэта швейцарскі армейскі нож сярод інжынерных інструментаў агульнага прызначэння.
Падрабязней
Ці жадаеце ўнесці свой уклад у FreeCAD?
FreeCAD - гэта сапраўды праект з адкрытым зыходным кодам. І калі вы жадаеце дапамагчы выправіць памылкі, укараніць новыя цікавыя функцыі, ці папрацаваць над дакументацыяй, мы запрашаем Вас далучыцца да нас і стварыць праграмнае забеспячэнне, якое прынясе карысць усёй супольнасці.
Удзельнічаць